Форум Media Literacy Solutions – гэта найбуйнейная падзея па мэдыяпісьменнасьці на постсавецкай прасторы.

Нашая мэта – сабраць досьвед удзельнікаў з усяго сьвету і разам знайсьці вырашэньні дзеля падвышэньня мэдыяпісьменнасьці ва Ўсходняй Эўропе і рэгіёне Ўсходняга партнэрства.
Інтэрактыўная анлайн-мапа праектаў па медыяпісьменнасьцi. 145 праектаў з 22 краін
Зьбіраем досьвед з 15 краінаў
Шукаем вырашэньні для рэгіёну (Беларусі, ЗША, Вялікабрытаніі, Украіны, Грузіі, Латвіі, Італіі, Польшчы, Армэніі, Босьніі і Герцагавіны, Індыі, Казахстану, Кыргызстану, Малдовы, Расеі, Чарнагорыі, Сэрбіі і іншых краінаў)
Аб'ядноўваем аўдыторыі
Адна з нашых каштоўнасьцяў – аб'яднаць розныя зацікаўленыя бакі: супрацоўнікаў мэдыя, адукацыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Гэта дазваляе пабачыць, што робіцца ў іншых сфэрах, знайсьці хаўрусьнікаў і партнэраў.
Наш форум нефармальны
Мы гаворым пра важнае і робім патрэбныя рэчы, але без нудоты і з энтузіязмам. Мы ствараем прастору для камунікацыі, узаемадзеяньня і партнэрства.
Матэрыялы форуму
Даведайцеся, пра што казалі сьпікеры падчас форуму
Медыя пра нас
Як форум асвятляўся ў медыя
СЬПIКЕРЫ
Яны раскажуць вам усё пра медыяпісьменнасць
Юлiя Слуцкая
Заснавальніца Прэс-клуба ў Беларусі
Франак Вячорка
Вiцэ-прэзiдэнт Digital Communication Network
Лана Чыбачы
Асацыяцыя камунікацыі і мэдыякультуры
Эльвіра Юкіч-Муйкіч
Галоўная рэдактарка "Mediacentar Sarajevo"
Ала Шарко
Намесьніца дырэктара Прэс-клуба ў Беларусі
Аарон Шарокман
Выканаўчы дырэктар PolitiFact (ЗША)
Вікторыя Бэйкер
Кіраўніца праграмы па крытычнай пісьменнасьці Newswise (Вялікабрытанія)
Эльдыяр Арыкбаеў
Галоўны рэдактар выданьня Kloop.kg (Кыргызстан)
Прэзэнтацыя стыпэндыяльнай праграмы Chevening
15 кастрычнiка, 19:00, Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601).

Выпускніца праграмы Вольга Цвяткова раскажа пра магчымасьці праекту, свой асабісты досьвед падчас навучаньня ў Вялікабрытаніі і адкажа на вашыя пытаньні.

Chevening − гэта глябальная стыпэндыяльная праграма ўрада Вялікабрытаніі, фундаваная Міністэрствам замежных спраў і партнэрскімі арганізацыямі. Стыпэндыя пакрывае ўсе выдаткі і дазваляе атрымаць ступень магістра ў любым вядучым унівэрсітэце Вялікабрытаніі, а таксама пашырыць свой акадэмічны, прафэсійны і культурніцкі досьвед.

Стыпэндыятамі праграмы Chevening становяцца кандыдаты з моцнай акадэмічнай падрыхтоўкай, здольныя даказаць свой лідэрскі патэнцыял. Узроставых абмежаваньняў няма. Гэта адна з самых прэстыжных пасьлядыплёмных стыпэндый, якая дазваляе вучыцца ў вядучых ВНУ Вялікабрытаніі. За апошніх 35 гадоў гэтай магчымасьцю скарысталіся больш за 50 тысяч чалавек.
Кінапаказ і прэзэнтацыя брытанскай стыпэндыяльнай праграмы Chevening
16 кастрычнiка, 18:00, Тайм-клюб «1387» (Бабруйск, вул. Чангарская, 54)

Прыходзьце на паказ фільму Сандры Ўжуле-Фонс «Балтыйскі покер. Ушто гуляе Пуцін?»

Чаго баяцца краіны Балтыі і ці варта задумацца нам?

Сёньня расейцы – гэта чвэрць жыхароў Эстоніі і Латвіі. Шмат хто застаўся тут з савецкіх часоў: супрацоўнікі прадпрыемстваў, афіцэры ў адстаўцы. Для адных «рускі мір» – пагроза, для іншых – абарона. Як Расея выкарыстоўвае іхнюю настальгію і гонар за перамогу ў Другой сусьветнай? Чаго чакаць заўтра? І галоўнае – ці датычна гэта нас? Пасьля паказу запрашаем узяць удзел у дыскусіі.

Аўтарка фільму Сандра Ўжуле-Фонс – гісторык і журналістка. Вывучае краіны Балтыі, Польшчу і постсавецкі рэгіён. Здымае дакумэнтальнае кіно. Сандра таксама выступіць сьпікеркай на форуме Media Literacy Solutions 18-19 октября.

Таксама адбудзецца прэзэнтацыя праграмы ураду Вялікабрытаніі Chevening

Якім чынам жыхару Бабруйску патрапіць у брытанскую магістратуру?

Праграма Chevening – адна з найбольш прэстыжных пасьлядыплёмных стыпэндыяў, якая дазваляе вучыцца у вядучых ВНУ Вялікабрытаніі. За апошніх 35 гадрў гэтай магчымасьцю скарысталася больш за 50 000 чалавек.

Што вам дасі стыпендыя і жыцьцё у Брытаніі? Хто і калі змажа падаць заяўку? Што, акрамя вышэйшай адукацыі і ўпэўненай ангельскай, вам патрэбна? Пра гэта распавядзе стэпенжыянт праграмы, магісатр у галіне мэдыямэнэджмэнту Кардыфскага ўнівэрсытэту Вольга Цвяткова.

Мадэратарка сустрэчы – заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая.
Сустрэча з індыйскай медыяэксперткай і прэзэнтацыя праграмы Chevening
16 кастрычнiка, 19:00, Цэнтр гарадзкога жыцьця Горадні (вул. Кірава, 3)

Першы iвэнт − сустрэча з Вэртыкай Канажыа. Тэма: "Маніпуляцыі, прапаганда і як мэдыі могуць ім супрацьстаяць".

На сустрэчы з мэдыяэкспэрткай з Індыі вы даведаецеся:
  • Як супрацьстаяць фэйкам і маніпуляцыям і не стаць ахвярай прапаганды;
  • Як і ў чым прэм'ер-міністар Індыі Нарэнда Модзі бярэ прыклад з расейскага прэзідэнта;
  • I якая яна наогул − журналістыка на іншым канцы сьвету.
Госьця распавядзе пра падабенствы аўтарытарных рэжымаў у галіне кантролю інфармацыі, распаўсюджваньню дэзынфармацыі і пра тое, як гэта аплачваецца за кошт падаткаплацельшчыкаў.

Вэртыка Канаджыя − вядомая мэдыяэкспёртка зь Індыі, памочніца дырэктара па працы з кліентамі ў агенцыі SPAG Asia і спэцыялістка ў галіне мэдыя з 14-гадовым стажам і досьведам працы ў тэлевізійных навінах і газэтах.

Другi iвэнт − прэзэнтацыя брытанскай стыпэндыяльнай праграмы Chevening.

Гэта адна з самых прэстыжных пасьлядыплёмных стыпендый, якая дазваляе вучыцца ў вядучых ВНУ Вялікабрытаніі. За апошніх 35 гадоў гэтай магчымасьцю скарысталіся больш за 50 тысяч чалавек.

Што дасьць вам магістарская ступень і жыцьцё ў Вялікабрытаніі? На сустрэчы ў вас будзе магчымасьць даведацца пра ўсё гэта зь першых вуснаў.
Майстар-клас па фактчэкінгу і вэрыфікацыі інфармацыі
17 кастрычнiка, 11:00, Прэс-клуб (Менск, вул. Веры Харужай 3-601)

На двухгадзінным майстар-класе Марэка Міллера з Google News Lab вы навучыцеся вэрыфікаваць інфармацыю, навіны, відэа, выкарыстоўваючы разнастайныя бясплатныя анлайн-інструмэнты.

Вы прапрацуеце:
− Пошук па выявах;
− Google Maps, Google Earth, Google Translate
− YouTube
− Iншыя зручныя інструмэнты: picodash, who.is, forensically, the wayback machine, suncalc, video news debunker і інш.

Майстар-клас будзе пабудаваны на разборы сапраўдных кейсаў, якія магчыма было б вэрыфікаваць з дапамогай гэтых інструмэнтаў. Вы разгледзіце буйныя фэйкавыя гісторыі і сітуацыі, якія на самой справе адбыліся з журналістамі, публікаваліся ў навінных мэдыях і ў сацыяльных сетках.

Запрашаем журналістаў, блёгераў, мэдыяпрафэсіяналаў, студэнтаў.

Марэк Міллер – выкладчык Google News Lab, адказны за рэгіён Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. 15 гадоў у журналістыцы. Працаваў у найбуйнейшым польскім выдавецтве Polska Press Group. Шмат гадоў працуе з міжнароднай асацыяцыяй навінных мэдыяў INMA. Аўтар вядучага часопісу пра мэдыяіндустрыю ў Польшчы Press.
Як навучыць мэдыяпісьменнасьці школьнікаў
17 кастрычнiка, 17:30, прыватная школа «Стэмбрыдж» (Менск, Незалежнасьці 117а)

Прыходзьце на сустрэчу з украінскай эксперткай з міжнароднай арганізацыі IREX Марынай Дораш. На двухгадзіннай сустрэчы вы даведаецеся, як далучыць мэдыяпісьменнасьць у навучальны плян.

Вы сфакусуецеся на:

  • Самых важных для школьнікаў навыках мэдыйнай і інфармацыйнай пісьменнасьці;
  • Прадметах, якія разьвіваюць крытычнае мысьленьне;
  • Мэтадах эфектыўнай падрыхтоўкі настаўнікаў;
  • Праекце Learn to Discern in Education, які рэалізуецца ва Ўкраіне з 2017 году і накіраваны на інтэграцыю мэдыяпісьменнасьці ў сістэму школьнай адукацыі.

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў, адукатараў, прадстаўнікоў нефармальнай адукацыі.

Марына Дораш кіруе распрацоўкай навучальных матар'ялаў у IREX (Украіна). Мэта ініцыятываў IREX – гэта павышэньне якасьці адукацыі, падтрымка незалежных СМІ і шматбаковае разьвіцьцё інстытутаў грамадзянскай супольнасьці. У 2014-2017 Марына Дораш была рэдактаркай сайту MediaSapiens ("Детектор медіа"). Распрацоўвала праекты, што разьвіваюць крытычнае мысьленьне: анлайн-падручнікі для падлеткаў і курсы навіннай пісьменнасьці. Сябра рады Digital Communication Network. Аўтарка больш за 200 артыкулаў пра мэдыяпісьменнасьць і новыя мэдыі.
Як рэдакцыям сумеснымі намаганьнямі змагацца з дэзынфармацыяй
17 кастрычнiка, 15:00-17:30, Прэс-клуб (Менск, вул. Веры Харужай 3-601)

На майстар-класе Тома Трэвінарда (Verificado, Meedan) вы даведаецеся:

  • Як лавіць вірусную дэзынфармацыю ў сацыяльных сетках?
  • Як наладзіць маркеры дэзынфармацыі?
  • Як арганізаваць працу па эфектыўным выкрыцьці?

Вы зробіце практыкаваньні па усіх гэтых тэмах, а таксама разьбярэце канкрэтныя кейсы з Verificado 2018 (Мэксыка,) і Checkpoint (Індыя) – праектаў, зьвязаных з дэзынфармацыяй падчас выбараў.

Для удзелу ў майстар-класе вазьміце свой ноўтбук.

Том Трэвінард – праграмны дырэктар некамерцыйнай арганізацыі Meedan. Яна распрацоўвае інструмэнты для сумеснай праверкі інфармацыі. Том кіраваў праектам Verificado, які з дапамогай 90 рэдакцыяў змагаўся з віруснымі фэйк-ньюс. Супрацоўнічаў з вядучымі навіннымі выданьнямі ў Эзропе, на Блізкім Усходзе і ў Лацінскай Амэрыцы. Праводзіў сэмінары па лічбавай журналістыцы на міжнародных форумах у Стакгольме, Рызе, Дохе.
MediaLiteracy. Как развить себя, чтобы развивать других
17 кастрычніка, 16:00-17:00, прыватная школа «Стэмбрыдж» (Менск, пр-т
Незалежнасці, 117а)

На сустрэчы з украінскім экспертам, сузаснавальніцай праекта Biasless і
кіраўніцай ГА «Паслязаўтра» Ірынай Рубіс вы даведаецеся:
  • Навошта патрэбна медыяпісьменнасць;
  • Навошта ствараць выклікі самому сабе;
  • Як стаць лідарам заўтрашніх лідараў;
  • Якімі новымі валютамі варта апераваць.

Запрашаем прадстаўнікоў адукацыйнай сферы (фармальнай і нефармальнай).

Ірына Рубіс – магістр бізнэс-адміністравання (Шэфілд, Вялікабрытанія), магістр
маркетынгу (Кіеў, Украіна), выпускніца Еxecutive summer school ад IE (Мадрыд,
Іспанія), Шведскага інстытута менеджменту (Стакгольм, Швецыя).
Як пабудаваць уплывовы медыябізнес
17 кастрычніка, 18:00-20:00, Беларуская асацыяцыя журналістаў (Менск, вул. Кальварыйская 16)

На сустрэчы з украінскім экспертам, сузаснавальніцай праекта Biasless і
кіраўніцай ГА «Паслязаўтра» Ірынай Рубіс вы даведаецеся:
  • Якія тэмы і фарматы дапамагаюць медыя павысіць свой сацыяльны ўплыў;
  • Як быць прыбытковым, працуючы не дзеля прыбытку;
  • Як працаваць з бізнесам, уладай, НДА і донарамі;
  • Што трэба змяніць у сваім светапоглядзе, каб стаць лідарам

Запрашаем медыяменеджэраў, журналістаў і ўсіх, хто хацеў бы стварыць
уласнае медыя.

Ірына Рубіс – магістр бізнэс-адміністравання (Шэфілд, Вялікабрытанія), магістр
маркетынгу (Кіеў, Украіна), выпускніца Еxecutive summer school ад IE (Мадрыд,
Іспанія), Шведскага інстытута менеджменту (Стакгольм, Швецыя).
Як распазнаць фэйкі? Лекцыя Пулітцэраўскага ляўрэата
17 кастрычнiка, 18:00, бар "Хороший год" (вул. Зыбіцкая 6).

На сустрэчы вы даведаецеся, як шукаць і знаходзіць дакладную інфармацыю анлайн і як навучыць гэтаму 5 мільёнаў школьнікаў. Лекцыя будзе цікавай для журналістаў, аналітыкаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў нефармальнай адукацыі.

Ааран Шарокман − выканаўчы дырэктар PolitiFact, самай буйной фактчэкінгавай арганізацыі ў ЗША. Два гады наш сьпікер выкладаў ва ўнівэсітэце ў Місуры палітычны фактчэкінг у журналістыцы.
Гульні для сацыяльных дабротаў
17 кастрычнiка, 18:00, Lidbeer Bar Сьветлы (вул. Кульман 1)

На сустрэчы з распрацоўшчыкам мабільных гульняў і актывістам НДА са Славеніі вы даведаецеся пра ролевыя гульні і інтэрактыўныя праекты, прысьвечаныя будаўніцтву сацыяльнай справядлівасьці, дэмакратыі ўдзелу і палітыцы адказнасьці.

Жыга Вртачыч кажа, што ён з інтэрнэту, але жыве ў Любляне. Ён вядучы распрацоўшчык аплікацыі Parlameter і адзін з заснавальнікаў грамадзкай арганізацыі Slovenian civic tech NGO.

Да гэтага наш сьпікер быў дырэктарам па распрацоўцы прадуктаў у Outfit7, адным з вядучых сусьветных распрацоўшчыкаў мабільных гульняў, працаваў мэнэджэрам праекта ў папулярнай мабільнай гульні My talking Tom.
ПРАГРАМА ФОРУМА

Дзень 1, 18 кастрычніка
Галерэя «Ў»
Кастрычніцкая, 19

10:00 – 11:00
Рэгіструемся

П'ем першы кубак кавы, знаёмімся
11:00 – 11:40
Вітальнае слова

Дзірк Шубель, амбасадар Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь
Ліса Тамвуд, намеснік кіраўніка місіі, Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску
Сафія Страйв, сустаршыня Форума Грамадзянскай супольнасці Усходняга партнэрства
11:45 – 12:45
Як справы з мэдыяпісьменнасьцю ў вашым рэгіёне?

  • Лана Чыбачы, "Асацыяцыя камунікацыі і мэдыякультуры" (Харватыя)
  • Эльвіра Юкіч-Муйкіч, галоўная рэдактарка "Mediacentar Sarajevo" (Боснія і Герцагавіна)
  • Раду Марыян, дэпутат Парлямэнту Рэспублікі Малдова (Малдова)
  • Марына Дораш, праектная мэнэджарка "Learn to Discern in Education", IREX (Украіна)
  • Тамара Мацкевіч, праграмная мэнэджарка "Таварыства беларускай школы" (Беларусь)
  • Юлія Слуцкая, заснавальніца Press Club Belarus (Беларусь)
  • Гулім Амірханава, кіраўніца кампаніі па мэдыяпісьменнасьці ў сацыяльных сетках для Цэнтральнай Азіі, рэгіянальная мэнэджарка Internews (Казахстан)
  • Сандра Ужуле-Фонс, журналістка, рэжысэрка-дакумэнталістка, сцэнарыстка (Польшча)
Мадэратар – вiцэ-прэзiдэнт Digital Communication Network Франак Вячорка
Дыскусія ў фармаце fish bowl ("акварыюм"). Некалькі сьпікераў на сцэне і адзін вольны фатэль для любога удзельніка з залі, каму ёсьць што дадаць.
12:45 – 13:00
Агульны фотаздымак
13:00 − 14:00
Абед
14:00 − 15:00
Інтэрактыўная анлайн-мапа мэдыяпісьменнасьці

Мадэратар – кіраўніца праекту Media IQ, каардынатар форума (Press Club Belarus) Алена Талалаева
Падчас Форуму мы зьбярэм з дапамогай удзельнікаў інфармацыю пра ініцыятывы, кнігі, праграмы па мэдыяпісьменнасьці і створым інтэрактыўную онлайн-мапу мэдыяпісьменнасьці. На ёй можна будзе знайсьці інфармацыю пра праекты, рэсурсы, патэнцыйных партнэраў з розных краінаў. Удзельнікі будуць працаваць у групах, прадстаўляючы свае краіны.
15:00 − 15:30
Кава-брэйк
15:30 − 17:00
Натхненьне і матывацыя

  • Аіша Кехо Даўн, журналістка-расьследавальніца, OCCRP (Босьнія і Герцагавіна)
  • Фарыда Віс, дырэктарка Visual Social Media Lab (Вялікабрытанія)
  • Том Трэвінард, праграмны дырэктар Meedan (Вялікабрытанія)
  • Аарон Шарокман, выканаўчы дырэктар PolitiFact (ЗША)
  • Вікторыя Бэйкер, кіраўніца праграмы па крытычнай пісьменнасьці Newswise (Вялікабрытанія)
  • Гжэгаж Наўроцкі, тэлежурналіст (Польшча)
  • Сара Ланж, заснавальніца і партнэрка Blue Pine Strategies (Польшча)
Мадэратар – вiцэ-прэзiдэнт Digital Communication Network Франак Вячорка
Сэрыя натхняльных і матывуючых выступаў, захапляльных гісторыяў ад супэрпрафэсыяналаў з усяго сьвету.
17:10 − 18:30
Панэльная дыскусія "Барацьба з фэйкамі і маніпуляцыяй"

  • Раду Марыян, дэпутат Парлямэнту Рэспублікі Малдова (Малдова)
  • Гжэгаж Наўроцкі, тэлежурналіст (Польшча)
  • Вертыка Каноджыя, памочніца кіраўніка групы па працы з кліентамі Strategic Partners Group (Індыя)
  • Ала Шарко, намесніца дырэктара Press Club Belarus (Беларусь)
  • Натальля Лігачова, шэф-рэдактарка, кіраўніца "Детектор медіа" (Украіна)
  • Эвіта Пурыня, рэдактарка аддзела фактчэкінга Балтыйскага цэнтру журналісцкіх расьследваньняў (Латвія)
Мадэратар – палітычны аналітык Арцем Шрайбман
Падчас дыскусіі мы даведаемся, як розныя гульцы бачаць праблему і яе рашэньні.
18:30 − 18:35
Вынікі дня
19:30 − 21:00
Вітальная вячэра і нэтворкінг

Дзень 2, 19 кастрычніка
Галерэя «Ў»
Кастрычніцкая, 19
10:00 − 12:30
10:00 − 12:30
Майстэрні па мэдыяпісьменнасьці

  • Гулім Амірханава, кіраўніца кампаніі па мэдыяпісьменнасьці ў сацыяльных сетках для Цэнтральнай Азіі, рэгіянальная мэнэджарка Internews (Казахстан)
  • Марэк Мілер, выкладчык Google News Lab, рэгіен Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (Польшча)
  • Лукаш Кроль, каардынатар лічбавых праектаў Каледжа Эўропы ў Натоліне (Польшча)
  • Якуб Згерскі, каардынатар Games for Impact (Польшча)
  • Івана Бошкавіч, спецыяліст па працы з моладдзю: маніторынг кантролю якасці праграм (Чарнагорыя)
  • Жыга Вртачыч, вядучы распрацоўшчык аплікацыі Parlameter і адзін з заснавальнікаў Slovenian civic tech NGO (Славенія).
Тры паралельных сэсіі майстэрняў:

− Мэдыяпісьменнасьць і мэдыя (мадэратар – замежны карэспандэнт тэлеканала "Цяперашні час" Серж Харытонаў)
− Мэдыяпісьменнасьць і адукацыя (мадэратар – дырэктарка і суаснавальніца ПУА "Сярэдняя школа Стэмбрыдж" Натальля Іскарцава)
− Мэдыяпісьменнасьць і грамадзтва (мадэратар – Міхаіл Дарашэвіч, Baltic Internet Policy Initiative/Digital Hub)
12:30 − 14:00
12:30 − 14:00
Неканфэрэнцыя

Тры паралельных сэссіі, падчас якіх любы удзельнік можа прадставіць свой праект, ініцыятыву, ідэю, досьвед у фармаце кароткага выступу (6–8 хвілінаў на выступ, 2 хвіліны – на пытаньні і адказы).

− сесія «Медыяпісьменнасць і медыі»

  • Уладзімір Малінка (Украіна)
  • Сандра Ужуле-Фонс (Латвія)
  • Элдзіяр Арыкбаеў (Кыргыстан)
  • Дарына Шаўчэнка (Украіна)
  • Барыс Кудар (Украіна)
  • Алёна Раманюк (Украіна)
  • Аліна Коўшык-Пятроўская (Беларусь)

− сесія «Медыяпісьменнасць і адукацыя»

  • Марына Дораш (Украіна)
  • Вольга Сацук (Беларусь)
  • Луі Штейнбург (Італія)
  • Эфі Андраду (Грэцыя)
  • Іанна Кастопала (Грэцыя)
  • Наталля Грэбень (Беларусь)
  • Якуб Лібіжэўскі (Грузія)
  • Настасся Громава (Беларусь)

− сесія «Медыяпісьменнасць і грамадства»

  • Марына Арлоўская (Беларусь)
  • Юлія Рашыцька (Украіна)
  • Астжык Кешышыян (Арменія)
  • Арлі Авецісян (Арменія)
  • Алівія Дрост (Польшча)
  • Эльвіра Юкіч-Муйкіч (Боснія і Герцагавіна)
  • Вольга Бартлава (Беларусь)

14:00 − 15:00
14:00 − 15:00
Абед
15:00 − 15:30
15:00 − 15:30
Прэзентацыя інтэрактыўнай онлайн-Мапы Мэдыяпісьменнасьці
15:30 − 17:15
15:30 − 17:15
Вырашэньні па мэдыяпісьменнасьці. Вынікі форуму Media Literacy Solutions


Удзельнікі будуць працаваць у групах у фармаце Сусьветнай кавярні, узгадваючы і зьбіраючы карысныя інструмэнты, ідэі, рашэньні, каапэрацыі, якія ім атрымалася знайсьці і стварыць падчас форуму.
17:15 − 17:30
17:15 − 17:30
Закрыцьцё канфэрэнцыі
Сайд-iвэнты
АРГАНІЗАТАРЫ
ПАРТНЭРЫ
КАНТАКТЫ
Адкажам на любыя вашыя пытаньні
MediaLiteracySolutions@gmail.com
Минск, Беларусь. Галерэя «Ў», Кастрычніцкая, 19